Воскресенье, Сентябрь 23
Минск 15°C
Брест 15°C
Гродно 14°C
Витебск 14°C
Гомель 15°C

Традыцыйнае беларускае вяселле, фермерская ежа і экалагічны падыход да зямлі – гэта і ёсць “Усё сваё”. 12 жніўня 2018 года неверагоднае свята прайшло ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. Маладыя запрашалі на сваё вяселле ўсіх жадаючых і частавалі традыцыйнымі беларускімі закускамі і напоямі. А фермеры і гастра-энтузіясты знаёмілі гасцей свята з экалагічнай ежай. “Усё сваё” спадабалася ўсім адназначна!

KakaoTalk_20180827_221419176Падчас вяселля госці і елі, і пілі, і, канешне, не забывалі жадаць шчасця маладым і танчыць. Чым частаваліся? Вырыянтаў смачнага ласунку было многа, але ўсё сваё, роднае, экалагічнае. Хатні хлеб, казіны сыр, дурніцы, любімыя пірагі, гарбаты ды кава на пяску – гэта толькі пачатак. Шмат роднай ежы ў адным месцы – прысмакі на любы густ. Але на вяселлі не толькі ядуць, але і ладзяць розныя гульні, спяваюць ды танчаць таксама традыцыйна і па-нашаму.

Гэтае свята “свайго роднага і смачнага” адбываецца ў трэці раз і прываблівае не толькі беларусаў, але і гасцей краіны. Бо апынуцца на традыцыйным беларускім вяселлі – гэта значыць прайсці падарожжа праз некалькі стагоддзяў  і пабачыць гісторыю на ўласныя вочы.

KakaoTalk_20180827_221440803

 

Поделиться

Оставить комментарий:

Войти с помощью: